EN RU BY
ЗАПІС ЭЛЕКТРОННЫМ ПРОМНЕМ


электронно-лучевая литография     Галаграмы  прадукуе  наш  акцыянер  ТАА «Первый печатный двор. Голографические технологии», г. Масква.

Працэс вытворчасці галаграм можна падзяліць на два асноўных этапы:
  • выраб арыгінала галаграмы;
  • масавае прадукаванне вырабаў у выглядзе галаграфічных налепак / этыкетак, палос, фальгі гарачага ціснення, паўчэй альбо празрыстых галаграфічных ламінатаў.


ВЫРАБ АРЫГІНАЛА ГАЛАГРАМЫ

Асноўныя ахоўныя ўласцівасці галаграмы закладваюцца на стадыі выраба яе арыгінала.
У цяперашні час найболей распаўсюджаны тры тэхналогіі выраба арыгіналаў:
  • Аптычная (лазерная) запіс малюнка.
  • Dot-matrix technology. Лазерная тэхналогія з кампутарным кіраваннем.
  • E-beam technology. Электронна-промневы запіс малюнка.


ЭЛЕКТРОННА-ПРОМНЕВАЯ ТЭХНАЛОГІЯ
e-beam ebeamматрицирование
Тэхналогія, заснаваная на стварэнні нанарэльефа з зададзенымі параметрамі пры дапамозе электроннага промня, дае магчымасць сфакусаваць пляму памерам у некалькі нанаметраў. Разлік параметраў нанарэльефа ўяўляе сабой рашэнне зваротнай задачы сінтэзу выявы ў аптычным дыяпазоне, што робіць e-beam тэхналогію чыста лічбавай. Гэты метад займае адмысловае месца сярод тэхналогій запісу па цэлым шэрагу чыннікаў:
  • максімальная рэзалюція электронна-промневай тэхналогіі на два парадка велічыні перавышае магчымасці аптычных сістэм запісу;
  • на стадыі выраба арыгінала галаграмы ў яе можна ўлучыць мікратэксты памерам аж да некалькіх мікронаў, элементы высокай рэзалюцыі і іншыя прыкметы, недаступныя аптычным метадам запісу;
  • абсталяванне для электронна-промневай літаграфіі з'яўляецца высокатэхналагічным і дарагім. Яно патрабуе значных інтэлектуальных укладанняў, таму вельмі абмежаваны лік фірмаў у свеце, здольных прадукаваць e-beam арыгіналы на сучасным узроўні. Па гэтым чынніку яны высока ставяцца да сваёй рэпутацыі і не рэпрадукуюць чужыя вырабы. У адваротным выпадку яны будуць дыскрэдытаваныя назаўжды.
Гэтыя і іншыя асаблівасці ляжаць у аснове вырабаў нашага прадпрыемства.


МАСАВАЕ ПРАДУКАВАННЕ ГАЛАГРАМ

ламинация голограммами
тиражирование голограмм
производство голограмм

Галаграма як выраб рэалізуецца, у асноўным, у трох выглядах:

Галаграфічная фальга гарачага ціснення. ФГТ прыціскаецца да паперы, пластыку і г.д. адмысловым прэсам гарачага ціснення. Такая галаграфічная метка не можа быць аддзелена ад паверхні без разбурэння.

Галаграфічная налепка з клеем. Такія вырабы выконваюцца на самаклейнай аснове і наносяцца на паверхню як уручную, так і пры дапамозе адмысловых прылад – аплікатараў. Яны могуць быць выкананыя на аснове матэрыялаў, якія разбураюцца пры спробе адлеплівання. Іншым сродкам абароны ад пералеплівання з'яўляюцца надсечкі на этыкетцы.

Галаграфічная празрыстая плёнка для ламінавання. Такія плёнкі выпускаюцца як для халоднага, так і для гарачага ламінавання. Яны могуць быць у выглядзе лістоў вызначанай формы і памераў, а таксама ў выглядзе паучэй (кішэняў для ламінавання). Яны прызначаныя, як правіла, для ламінавання ўжо наяўнай, напрыклад паліграфічнай выявы.

изготовление голограмм
производство голографической этикетки
производство этикетки


Пасля стварэння на слое фотарэзіста арыгінала галаграмы, які па сутнасці ёсць нанарэльеф, на яго наносіцца токаправодны слой срэбра таўшчынёй 2-3 мкм, каб на яго нанясці гальванічным спосабам 150-200 мкм слой нікеля. Атрыманы носьбіт нанарэльефа азмнажаецца на эталоннай друкарскай форме, названай майстар-матрыцай. Майстар-матрыца з'яўляецца асновай для выраба працоўных матрыц, якія непасрэдна ужываюцца падчас выраблення накладу галаграфічных вырабаў.
Для павелічэння колькасці ступеняў абароны, бачных няўзброеным вокам, галаграфічна аўтарызаваны знак можа быць ускладнены не толькі характарам галаграфічнага эфекту, але таксама і зонамі дэметалізацыі, якія ствараюцца шляхам выбарачнага выдалення адбіваючага святло слою, як пры вырабленні графічнага шаблону.
голограмма этикетка наклейка

голографическая наклейка тиснение фольгой тиснение фольгой
ПРАДПРЫЕМСТВААТРЫБУТ АЎТАРЫЗАЦЫЯ ТЭХНАЛОГІЯПРАДУКЦЫЯКОШТЫ АДКАЗЫ КАНТАКТЫМАПА САЙТУ

СЗАТ "Ламікрыпт", зав. Інструментальны, 6, офіс 209а, 220012, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Tэл.: +37529-696_9501, +37525-95_34573; факс: +37517-2800669; e-mail: