EN RU BY
ПЫТАННІ І АДКАЗЫ


Колькі каштуе ваша прадукцыя? Ці можна атрымаць прайс-ліст?

Прайс-ліста, як такога, няма, але ёсць схема падліку кошту, на аснове наступных параметраў:
  • які знак: ці знак аўтарызаваны галаграфічна, ці знак аўтарызаваны цісненнем каляровай фальгой на галаграфічнай фальзе з асартыменту;
  • памер накладу;
  • памер выраба.

Які мінімальны наклад?

Наклад можа быць як заўгодна малым. Гэта пытанне толькі кошту адзінкі прадукцыі. Тэарэтычна можна вырабіць адну галаграму.

Якія тэрміны выканання?

Пры вырабленні галаграфічна аўтарызаванага знаку, першы наклад вырабляецца за 20-25 працоўных дзён. Істотная частка гэтага тэрміна выпадае на вырабленне майстар-матрыцы.
Пры цісненні фальгой  на галаграме  з  асартыменту  тэрмін выраблення накладу – 12 працоўных дзён. Такі ж тэрмін выраблення паўторных накладаў першапачатковых галаграм.
Для накладаў ад 500.000 адзінак і вышей пазначаныя тэрміны павялічваюцца на 3 дні.
Да пазначаных аперацый неабходна дадаць 3 – 5 працоўных дзён на дастаўку.

Колькі служыць майстар-матрыца галаграмы?

Для замоўцы майстар-матрыца працуе неабмежаваны час. Звязаныя з гэтым выдаткі вытворца можа ўзяць на сябе ў выпадку прыняцця майстар-матрыцы на адказнае захоўванне па акту.

У якім выглядзе пастаўляюцца галаграфічныя налепкі?

Галаграфічныя налепкі пастаўляюцца ў рулонах, наматаных на стрыжні дыяметрам 1 або 3 цалі. Колькасць шэрагаў налепак на рулоне і агульная колькасць галаграм у рулоне вызначаюцца заказчыкам.

У якім фармаце трэба прадставіць эскіз галаграмы?

Падыходзіць любы лічбавы фармат (лепш вектарны), хоць магчыма працаваць і з алоўкавым накідам. Чым вышэй якасць зыходнага матэрыялу, тым хутчэй дызайнер увасобіць у жыццё вашы ідэі.
голограммаголографическая этикетка Ламикрипт голограмма
ПРАДПРЫЕМСТВААТРЫБУТ АЎТАРЫЗАЦЫЯ ТЭХНАЛОГІЯПРАДУКЦЫЯ КОШТЫАДКАЗЫ КАНТАКТЫМАПА САЙТУ

СЗАТ "Ламікрыпт", зав. Інструментальны, 6, офіс 209а, 220012, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Tэл.: +37529-696_9501, +37525-95_34573; факс: +37517-2800669; e-mail: