EN RU BY
АЎТАРЫЗАЦЫЯ ЗНАКАЎ

Характар нашай аўтарызацыі дазваляе няўзброеным вокам с першага погляду ўбачыць сапраўднасць карпаратыўных знакаў (лагатыпаў, таварных знакаў, знакаў обслугоўвання, элемэнтаў фірмовага стылю, рэквізытаў, кантактнай, камерцыйнай, рэкламнай і другой інфармацыі). Таксама могуць быць усталяваны дадатковыя аптычныя эфекты, калі неабходна, якія выяўляюцца метадамі прыборнага контролю. Акрамя таго, на адным і тым жа месцы можна надзейна размясціць дзве абсалютна розныя выявы і назіраць іх пад рознымі вугламі адлюстравання святла, акое падае на выяву.
Немагчымасць рэпрадукаваць Вашыя знакі забяспечваецця сродкамі плоскай оптыкі на аснове лічбавай электронна-прамянёвай літаграфіі – самага дарагога і цяжкадаступнага метада. Ён мае самы шырокі спектар тэхналагічных магчымасцяў у галіне аптычнага запісу інфармацыі выключае магчымасць несанкцыянаванага рэпрадукавання Вашых знакаў.
Гэты метад паспяхова ўжываецца ўжо больш за 10 гадоў многімі замоўцамі. Ён не патрабуе стварэння дарагой і складанай іфраструктуры для кантролю сапраўднасці тавараў, а дазваляе прыляпіць танную налепку-пломбу на тавар і пераканаць у яго сапраўднасці самага недаверлівага пакупніка.



ФУНДАМЕНТАЛЬНЫЯ АДРОЗНЕННІ

"Што такое галаграма? OVD (Optical variable device)? Кінаформ? Плоскі аптычны элемент? А можа, гэта проста ілюзія, якую нарадзіла святло ..."
Фактычна, нашы вырабы называюцая галаграфічнымі ўмоўна, бо яны маюць вясёлкавую афарбоўку і адэкватна ўспрымаюцца рынкам ва ўмовах звыклай тэрміналогіі. На самой справе аптычныя ўласцівасці нашых  выяваў  фармуюцца  праз  вытраўліванне  рэльефа глыбінёй 100 – 200 нанаметраў электронным пучком у вакууме. Мы маем справу з рэльефам, які не з'яўляецца выявай якога-небудзь абъекта ці адбіткам якогась хвалявага фронту. Рэльеф для Вашай выявы з яго дадатковымі аптычнымі эфектамі адмыслова матэматычна сінтэзуецца на падставе раўнанняў Максвела ў набліженнях Кірхгофа і Фрэнэля для плоскай оптыкі. Ваш знак спачатку графічна адаптуецца для патрабаваняў техналогіі, а потым робіцца сыходнай інфармацыяй для стварэння нанарэльефа. У кнізе Гончарский А.В. Гончарский А.А. Компьютерная оптика. Компьютерная голография: - М.: Изд-во МГУ, 2004. -315с. ISBN 5-211-04902-0 выкладзена мэтодыка і дадзены прыклады такіх рашэнняў, якія мы прыводзім ніжей.


НЕКАТОРЫЯ БАЧНЫЯ СРОДКІ АЎТАРЫЗАЦЫІ

Лініі высокай рэзалюцыі.  Для візуальнага кантролю галаграм, сінтэзаваных кампутарам па тэхналогіі электронна-прамянёвай літаграфіі, шырока выкарыстоўваюцца сістэмы тонкіх ліній (гільош), прамаляваныя з высокай рэзалюцыяй. Тэхналогія дазваляе ствараць складаныя кінематычныя эфекты
гильош тонкие линии
   
Concealed выявы. Гэты тып выяваў назіраецца пры вялікіх вуглах дыфракцыі. Concealed выявы складаюцца з тонкіх ліній або контураў таўшчынёй каля 10 мікрон.
concealed  большие углы дифракции
   
Switch эффекты. Switch эфекты прывабныя для візуальнага кантролю галаграм. У адным і тым жа месцы галаграмы пад рознымі вугламі можна назіраць розныя выявы. Адрозніваюць некалькі відаў switch эфектаў: гарызантальны, вертыкальны і switch эфект пры павароце на 90 градусаў.
Е-bеаm тэхналогія дазваляе ўключаць у галаграму switch эфекты,  якія  немагчыма  вырабіць,  выкарыстоуваючы аптычныя тэхналогіі запісу галаграм. Такімі элементамі ёсць, напрыклад, міні switch эфекты, калі элементамі выяваў з'яўляюцца мікратексты вышынёй каля 100 мікрон. Міні switch эфекты можна назіраць візуальна з дапамогай звычайнай лупы.
   
Анімацыйныя эффекты. Е-bеам тэхналогія дазваляе пашырыць магчымасці візуальнага кантролю, уключаючы ў галаграму розныя кінематычныя эфекты, якія можна назіраць пры змене ўмоў асвятлення.
   
2D/3D і 3D выявы. Гэты тып галаграм вельмі папулярны, але яго падрабляюць часцей за іншыя.
Е-beam тэхналогія дазваляе вырабіць 2D/3D галаграмы, далучыўшы да іх такія сек'юрыці прыкметы, як мікранадпісы, прыхаваныя выявы і г.д. Такія галаграмы ўжо немагчыма падрабіць аптычным чынам.
У адрозненне ад аптычна запісаных галаграм 3D галаграмы, вырабленыя па электронна-прамянёвай тэхналогіі, сінтэзуюцца з дапамогай кампутара. Для іх выраба неабходна распрацоўваць лічбавыя трохмерныя мадэлі аб'ектаў, якія і уключаюцца ў галаграму. 
Уключэнне ў галаграму мікранадпісаў памерам ад 5 да 25 мікрон з'яўляецца надзейнай абаронай ад спроб падробкі галаграм аптычнымі метадамі запісу.
3D  изображение

Маштаб 26:1
   
Мікра- і нана- тэксты. Тыповыя памеры мікратэкcтаў для аптычнай і Dot-matrix тэхналогій > 50-100 мікрон. Электронна-прамянёвая тэхналогія дазваляе ўключаць у галаграму мікратэксты памерам у некалькі мікронаў. Мікранадпісы памерам больш за 5 мікронаў можна лёгка выявіць аптычным мікраскопам, а мікратэксты з вышынёй літар 150 мікронаў, як элемент аператыўнага кантролю сапраўднасці, добра бачныя ў звычайную лупу.
Рэзалюцыя электронна-промневых генератараў дазваляе без адмысловых праблем запісваць нанатэксты з вышынёй літар парадку аднаго мікрона. Аднак, рэгістрацыя такіх нанатэкстаў спалучана з выкарыстаннем электронных мікраскопаў, таму яны могуць ужывацца, калі кантралююцца так, як пад час прадукавання.
микротекст и нанотекст
   
Выявы ў натуральных колерах. Важную ролю ў праектаванні ахоўных аптычных элементаў мае дызайн галаграмы. Выраб дызайна галаграм – складаны тэхналагічны працэс з аднаго боку. З іншага – гэта мастацтва. Несумненна, у дызайне галаграм ёсць свае шэдэўры.
Прыкладам рэалізацыі галаграмы ў натуральных колерах з'яўляецца карціна Серабраковай Зінаіды Яўгенаўны "За туалетам. Аўтапартрэт". (Тэхніка: Палатно на кардоне, алей. Анатацыя: Дзяржаўная Трэццякоўская галерэя, Масква. Год стварэння: 1909.)
Злева арыгінал, справа галаграма.
голограмма в натуральных цветахголограмма




НЕКАТОРЫЕ ПРЫХАВАНЫЯ СРОДКІ АЎТАРЫЗАЦІІ

Прыхаваныя выявы (Covert Laser Readable Images ці CLR выявы). Прыхаваныя (CLR) выявы ў цяперашні час гэта неад'емны атрыбут прыборнага кантролю. CLR выявы могуць быць запісаныя аптычным чынам таксама. Але тэхналогія кампутарнага сінтэзу CLR выяваў мае непараўнальна большыя магчымасці. Вырабленыя з выкарыстаннем бінарнай тэхналогіі галаграмы ствараюць на экране прыбора кантролю выявы, сіметрычныя ў першым і мінус першым парадках дыфракцыі.
скрытые изображения
   
Аніміраваные CLR выявы. Электронна-прамянёвая тэхналогія дазваляе прапанаваць цэлы шэраг прыхаваных прыкметаў, якія немагчыма запісаць, выкарыстаючы аптычную і Dot-matrix тэхналогіі.
Адна з такіх прыкметаў – гэта аніміраваная CLR выява.
Анімацыйны эфект візуалізуецца на экране прыбора кантролю пры руху яго ўздоўж паверхні галаграмы. Для бінарнай тэхналогіі выявы ў першым і мінус першым парадках дыфракцыі сіметрычныя.
анимированные скрытые изображения
   
Шматградацыйныя CLR выявы. Тэхналогія выраблення шматградацыйных прыхаваных выяваў з'яўляецца адной з вяршыняў плоскай кампутарнай оптыкі. Гэта датычыцца ў першую чаргу рашэння зваротных задач сінтэзу элементаў плоскай оптыкі, якія фарміруюць зададзеныя CLR выявы.
Не меней складанай з'яўляецца і задача вырабу мікрарэльефа несіметрычнага шматградацыйнай CLR выявы. Пры візуалізацыі на экране прыбора кантролю яны адрозніваюцца ў першым і мінус першым парадках дыфракцыі.
многоградационные скрытые изображения
   
Шматградацыйныя аніміраваныя CLR выявы. Гэты элемент з'яўляецца адным з самых складаных ахоўных элементаў. Рух прыбора кантролю прыхаваных выяваў уздоўж паверхні галаграмы стварае на экране прыбора аніміраваныя выявы.
Асіметрычны мікрарэльеф галаграмы дазваляе зрабіць аніміраваныя выявы рознымі ў першым і мінус першым парадках дыфракцыі.
CLR изображения
   
Выявы, запісаныя пікселямі адмысловай формы. Электронна-прамянёвая тэхналогія дазваляе прапанаваць для прыборнага кантролю ўнікальныя прыкметы. Адным з іх з'яўляецца магчымасць запісу галаграм пікселямі адмысловай формы. Форма пікселяў можа быць практычна любой (трохвугольнікі, шасцівугольнікі і г.д.).
Для запісу галаграм можна выкарыстаць любыя шчыльныя пакаванні на плоскасці, напрыклад, фігуры Эшэра. Кожны піксель запаўняецца рашоткай. Магчыма змена не толькі арыентацыі рашотак, але і іх перыядаў.
Dot-matrixфигуры Эшера




Гэта далёка не поўны пералік магчымых бачных і прыхаваных сродкаў аўтарызацыі Вашых знакаў. Акрамя таго, ёсць яшчэ тэхнічныя сродкі, якія ужываюцца на этапе прадукавання накладу. Напрыклад, лакальная дэметалізацыя алюмінія, які дае аптычныя ўласцівасці. Яна дазваляе істотна ўскладніць графічны дызайн канчатковага выраба.
СЗАО Ламикрипт

ПРАДПРЫЕМСТВААТРЫБУТ АЎТАРЫЗАЦЫЯ ТЭХНАЛОГІЯПРАДУКЦЫЯКОШТЫ АДКАЗЫ КАНТАКТЫМАПА САЙТУ

СЗАТ "Ламікрыпт", зав. Інструментальны, 6, офіс 209а, 220012, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Tэл.: +37529-696_9501, +37525-95_34573; факс: +37517-2800669; e-mail: