EN RU BY
АТРЫБУТ ВАШАГА ПОСПЕХУ


Канкурэнцыя, неспрыяльнае эканамічнае становішча, ашуканцы – з гэтым вытворцы знаёмыя ўжо тысячы гадоў і з гэтым яны змушаныя мірыцца або змагацца, асабліва на знешніх рынках.
Як прыклад сацыялагічнага даследавання, паглядзіце аналіз зваротаў за 1 месяц на пошукавай машыне Яндэкс і Вы ўбачыце, што шукаюць тыя, хто набірае слова “удостоверение” або “подделка”, і як шмат такіх запытаў. Колькасць людзей, якія актыўна цікавяцца падробкамі здзіўляе. А колькі людзей з задавальненнем набудуць падробку па прыніжаным кошце, калі ім яе прапануюць?
А вось яшчэ сведчанні высокай актыўнасці жадаючых зарабіць на чужым імі і на чужых ідэях. Прадстаўленыя ніжэй апавяшчэнні ёсць толькі частка рэакцыі на падробкі ў свеце, частка таго, што ёсць у Інтэрнэце.


познавательно о контрафакте
книга о подделках
книга о контрафакте
литература о подделках


З публікацый ідзе, што сёння кантрафактная прадукцыя — гэта мульцімільярдны бізнэс, які квітнее на дрэнна абароненай прадукцыі высокай якасці, і расце ён хутчэй любога іншага крымінальнага бізнэсу.
Натуральна ўзнікае і зваротнае пытанне: Калі прадукцыя не абароненая або абароненая непераканаўча, ненадзейна, дык ці высокі ў яе ўзровень якасці?


информация о фальсификате
информация о контрафакте
книга о фальсификате
популярно о фальсификате


Выснова адна: «БАРАНІ СВАЁ». Амаль так і напісана ў кнізе Пост Р.С. і Пост П.Н. Глабальнае кіраванне годнасцю брэнда (Global Brand Integrity Management): McGraw-Hill, 2008. Вось як гучыць у гэтай кнізе назоў р-ла 4: – “Калі вы не абароніце сваю прадукцыю, ніхто гэта не зробіць за вас”, р-ла 5: – “Калі будзеце чакаць пакуль вашу прадукцыю атакуюць, вы атрымаеце паразу”, р-ла 6: – “Абароніце сваю прадукцыю, і дрэнныя хлопцы атакуюць вашага канкурэнта”.
Наша прапанова — вырашыць гэтую задачу праз АЎТАРЫЗАЦЫЮ Вашых знакаў, г.з. НАКРЭСЛІЦЬ АДМЫСЛОВЫМ, АЎТАРСКІМ ЧЫНАМ Вашыя знакі на прадукцыі, ужываючы для гэтага, як мастацкія захады, так і нана-тэхналёгіі, і выключыўшы магчымасць іх рэпрадукавання або перанясення на іншыя вырабы. Апрача таго, Вашыя знакі могуць сведчыць пра спробу такіх дзеяў (функцыя пломбы), разбурыўшыся ад невялікага намагання. А пры неабходнасці такія знакі можна сумясціць з RFID меткамі.
Галаграфічна аўтарызаваны знак — гэта і элемент абароны, які лёгка кантралюецца вытворцам і пакупніком, і элемент фірмовага стылю, які лёгка пазнаецца ўсемі на рынку. Разам з тым, ён можа ўтрымліваць у сотні раз болей інфармацыі, чым паліграфічная выява. Яго выкананне на аснове лічбавай электронна-прамянёвай літаграфіі піратам рэпрадукаваць немагчыма, таму ён абараняе Ваш бізнэс і Ваш брэнд.
применение голограммголограммаскрытые изображенияфольга горячего тиснения
ВАШ ГАЛАГРАФІЧНА АЎТАРЫЗАВАНЫ ЗНАК — ГЭТА АТРЫБУТ ВАШАГА ПОСПЕХУ!
ПРАДПРЫЕМСТВААТРЫБУТ АЎТАРЫЗАЦЫЯ ТЭХНАЛОГІЯПРАДУКЦЫЯКОШТЫ АДКАЗЫ КАНТАКТЫМАПА САЙТУ

СЗАТ "Ламікрыпт", зав. Інструментальны, 6, офіс 209а, 220012, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Tэл.: +37529-696_9501, +37525-95_34573; факс: +37517-2800669; e-mail: